Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі зарэгістравана 790 уцекачоў. Колькі чалавек зьехала зь Беларусі і атрымала статус уцекача – такой статыстыкі няма. Колькі зьехала зь Беларусі з палітычных матываў, у мэтах бясьпекі, дый наагул, якія асноўныя прычыны шукаць шчасьця за мяжой?
“Цяжка сказаць, колькі іх. Калі па палітычных матывах, то, мабыць, лік ідзе на сотні, – мяркуе праваабаронца Алесь Бяляцкі. – Масавага, так бы мовіць, “звалу” палітычных, грамадзкіх актывістаў няма. Пасьля 2001 году быў самы масавы палітычны адток. А пасьля апошняй прэзыдэнцкай кампаніі – дык ужо ня надта шмат. Але шмат зьяжджае з эканамічных прычынаў, шчыра кажучы. У такіх умовах, як у нашай краіне, тут настолькі шчыльна сплеценыя палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя, грамадзянскія матывы, што нельга іх асуджаць”.
Зь вядомых беларусаў статус уцекачоў у Польшчы атрымалі кіраўнік фірмы “Пушэ” Аляксандар Пупейка, камэрцыйны дырэктар МАЗу Аляксандар Якаўлеў, кіраўнік банку “Эўрапейскі” Валер Кругавы. Палітыкі Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык у жніўні 1996 году атрымалі палітычны прытулак у ЗША. Цэлая брыгада былых супрацоўнікаў сілавых структур – экс-начальнік Менскага СІЗА Алкаеў, сьледчы КДБ Угляніца, сьледчыя пракуратуры Жарнасек, Петрушкевіч, Случак жывуць цяпер у Нямеччыне, ЗША, Нарвэгіі. У Нямеччыне – сем’і палітыкаў Генадзя Карпенкі і Юрыя Захаранкі. Паэт Славамір Адамовіч, аўтар верша “Убей президента”, таксама жыве ў Нарвэгіі, журналіст Аляксандар Сіліч – у Бэльгіі. Натуральна, прычыны эміграцыі ў кожнага свае...
Былы начальнік Менскага СІЗА Алег Алкаеў пасьля рапарту аб падзеях, зьвязаных са зьнікненьнямі Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, вымушаны быў зьехаць у Нямеччыну. Статус уцекача атрымаў празь сем месяцаў. Цяпер жыве зь сям’ёй у Бэрліне. Алег Алкаеў распавядае:
“Цяжка сказаць, што цяжэй за ўсё. Напэўна, лад жыцьця мяняць звыклы, зь беларускага на нямецкі. Тут крыху па-іншаму людзі жывуць. Ніякіх праблем тут я ня маю: ні фізычных, ні эканамічных, ні маральных. Сыны ўжо адаптаваліся, яны нямецкую мову вывучылі значна лепш, чым я. Старэйшы сын з жонкай ужо ўладкаваліся на працу, малодшы пакуль не. Мы з жонкай на сацыяльную дапамогу жывем.”
З палітычных матываў эмігравала шмат моладзевых актывістаў, больш за ўсё ў Польшчу, Чэхію. Антось Цялежнікаў быў актывістам моладзевага руху “Зубр”. Эміграваў у Польшчу ў 2002 годзе. Вучыцца ў прыватнай вышэйшай школе бізнэсу. Каб плаціць за вучобу, працуе грузчыкам, разносіць рэклямныя буклеты. Кватэру здымае. Стварыў у Варшаве “Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”.
“Аб’ядноўвае ён актывістаў польскіх, а таксама беларусаў-уцекачоў, людзей, якія тут часова вучацца, працуюць, – расказвае Цялежнікаў. – Наша агульная мэта – гэта інфармаваньне польскага грамадзтва пра сытуацыю ў Беларусі, таксама імкнемся матываваць польскі ўрад, каб ён дапамагаў больш актыўна Беларусі. Хаця б толькі ад адной нашай кампаніі 16-га “Дзень салідарнасьці” палякі пазбавіліся многіх стэрэатыпаў у дачыненьні Беларусі”.
“Як жывецца ў Беларусі ўцекачам?”, 18.12.2006 Колькасьць уцекачоў у Беларусі зьмяншаецца , 20.06.2006