З 27 чэрвеня да 27 ліпеня ў Наваполацку ладзіўся месячнік пратэсту супраць масавага скасаваньня льготаў. Сярод іншых акцыяў месячніку быў збор подпісаў за адкліканьне дэпутатаў Нацыянальнага сходу ад Наваполацку, якія падтрымалі такое рашэньне. Агулам было сабрана 3020 подпісаў. Яны былі завезеныя ў прэзыдэнцкую адміністрацыю.
У адказ улады прыцягнулі арганізатараў акцыі да адміністрацыйнай адказнасьці. Спадары Шаўчэнка, Сухарукаў і Ясіновіч былі затрыманыя міліцыянтамі, дастаўленыя ў Наваполацкі гарвыканкам, дзе на іх былі складзеныя пратаколы аб парушэньні артыкулу 130-137 Выбарчага кодэксу і, адпаведна, артыкулу 9.10 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Пра якія парушэньні ідзе гаворка?
Па-першае, трэба было зарэгістраваць у гарвыканкаме ініцыятыўную групу для збору подпісаў, кіраўнік групы мусіў атрымаць падпісныя лісты адпаведнага ўзору, трэба было пазначыць поўныя пашпартныя дадзеныя кожнага падпісанта, указаць пасаду, месца працы дэпутата й выканаць шэраг іншых патрабаваньняў.
Ну а што кажуць наконт усяго гэтага арганізатары збору подпісаў? Слова Валеру Шаўчэнку:
"Дагэтуль, наколькі мне вядома, падобных справаў беларускія суды не разглядалі. Хаця подпісы за адкліканьне дэпутатаў зьбіраліся. Па-другое: дэпутаты прагаласавалі, вокам не міргнуўшы, за антынародны закон, і нас цікавіла думка навапалачанаў на гэты конт. Між тым гарвыканкам дакладна ведаў ад пачатку, што мы зьбіраем подпісы і павінен быў нас папярэдзіць".
Гаворыць Ігар Сухарукаў:
"Мы лічым дзеяньні работнікаў гарвыканкаму неадэкватнымі. Навапалачане сваю думку выказалі. Яны абураныя тым, што самых сацыяльна неабароненых людзей пазбавілі льготаў. І ніякімі судамі гэтае абурэньне не прыхаваеш".
Што кажуць пра сёньняшні суд самі навапалачане; тыя, хто паставіў свой подпіс за адкліканьне дэпутатаў? Мы запісалі некалькі галасоў падпісантаў
(Навапалачанка:) "Атрымліваецца так, што ўсе, хто падпісаўся і хацеў бы ведаць праўду аб ільготах ад гэтага дэпутата, цяпер таксама пойдуць пад суд, іх таксама пацягнуць у суд высьвятляць адносіны з дэпутатам?"
(Навапалачанін:) "Увесь гэты суд – гэта чарговы наезд на мясцовую апазыцыю. І тую ж газэту “Інформ-плюс” разагналі менавіта таму, што яе рэдактар знаходзіўся ў стане апазыцыі і дазваляў сабе нейкія вольныя артыкулы".
Ну і, нарэшце, цікава пачуць думку саміх дэпутатаў. Гаворыць абраны ад Наваполацку дэпутат Палаты прадстаўнікоў Пятро Саламуха:
(Саламуха:) "Я пра суд нічога ня ведаю. А закон аб ільготах ужо прыняты. Прэзыдэнт яго падпісаў, і 17 сьнежня ён набывае моцы. Таму… ну што… можна слухаць нечыя думкі – як? што? чаму? Але закон ёсьць закон і давядзецца працаваць паводле яго".