Пра падпісаньне ўказу аб прызыве афіцэраў запасу паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.
Адзначаецца, што ў 2025 годзе прадугледжваецца прызваць ва Ўзброеныя сілы і органы памежнай службы грамадзян мужчынскага полу ва ўзросьце да 27 гадоў зь ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновай вайсковай службы, службы ў рэзэрве і ня маюць права на адтэрміноўку ад прызыву.
Такія прызывы праводзяцца штогод на плянавай аснове, а рэалізацыя ўказу «дазволіць павысіць узровень укамплектаванасьці першасных вайсковых пасадаў афіцэрскага складу і забясьпечыць падрыхтоўку мабілізацыйнай рэзэрвы».
Цяперашняя кампанія прызыву стане дванаццатай. Упершыню такі ўказ быў падпісаны ў 2002 годзе.
У 2022 годзе колькасьць прызваных павялічылі ў 1,5 раза — да 150 чалавек, а сам указ быў падпісаны ў дзень паўнамаштабнага ўварваньня расейскіх войскаў ва Ўкраіну — 24 лютага.
Тады ўлады запэўнівалі, што прызыў «не зьвязаны з становішчам у рэгіёне».
Форум