Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягнік Менск – Гомель сутыкнуўся зь лесавозам. ФОТА

абноўлена

На месцы сутыкненьня цягніка зь лесавозам
На месцы сутыкненьня цягніка зь лесавозам

30 красавіка ў 17.55 пры спраўнай сьветлавой і гукавой сыгналізацыі на чыгуначным пераезьдзе перагону Цялуша – Чырвоны Бераг участку Асіповічы – Жлобін адбылося сутыкненьне цягніка зь лесавозам.

Пацярпеў цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-клясы нумар 752 Менск – Гомель. Ён на пераезьдзе сутыкнуўся зь лесавозам, які, парушыўшы правілы, паехаў на чырвоны сыгнал сьвятлафора.

На момант здарэньня ў цягніку былі 240 пасажыраў. Апэратыўныя зьвесткі гавораць, што пацярпелых сярод іх няма.

Стан цягніка пасьля сутыкненьня
Стан цягніка пасьля сутыкненьня

У выніку аварыі пашкоджана кабіна электрацягніка, два вагоны і кантактная сетка. Рух цягнікоў на гэтым участку прыпынілі.

Беларуская чыгунка заявіла, што прымае апэратыўныя захады для ліквідацыі наступстваў здарэньня.

Каб даставіць пасажыраў да месцаў прызначэньня, арганізуюць дадатковы цягнік. На месца здарэньня выехала брыгада хуткай дапамогі. Аднак і ў дадатковым паведамленьні Беларуская чыгунка запэўніла, што ні пасажырам, ні брыгадзе машыністаў мэдычная дапамога не спатрэбілася.

Дадатковы цягнік накіравалі ад станцыі Чырвоны Бераг да станцыі Гомель з прыпынкамі на маршруце цягніка нумар 752 Менск – Гомель на станцыях Жлобін і Буда-Кашалёўская.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG